Архіепіскап Арцемій: Прыкмета ісцінай святасці – гэта найвышэйшая пакора.

капсулаАрхіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій 6 снежня заклаў капсулу ў падмурак будучага праваслаўнага храма святых Кірыла і Мяфодзія ў Ваўкавыску.

Таксама ўладыка Арцемій узначаліў Боскую літургію ў малым храме, асвечаным ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, паведамляе orthos.org.

Уладыку саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны пратаіерэй Анатоль Ненартовіч, настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва і клірыкі гарадскіх храмаў.

Уладыка Арцемій звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю, у якой зрабіў акцэнт на тое, што браць на сябе адказнасць за здзяйсненні чалавечых лёсаў можа толькі чалавек шалёны, працяты сатанінскім вар’яцтвам: «Браць на сябе функцыі – так, я ведаю, што такое дабро, ды я ведаю, што такое зло і як загнаць чалавека ў гэта дабро – можа толькі той, хто не ведае Бога».

Сёння, – падкрэсліў уладыка Арцемій, – «з’яўляюцца «святошы», якія ўсё ведаюць – ведаюць, што такое выратаванне, якія могуць асуджаць, якія могуць павучаць. Колькі цяпер такіх, якія самыя праваслаўныя, самыя святыя, самыя сапраўдныя! Менавіта той, хто называе сябе самым святым, той, як правіла, з’яўляецца апантаным і хворым чалавекам. Прыкмета ісцінай святасці – гэта найвышэйшая пакора».

Пасля Боскай літургіі быў здзейснены хросны ход да будучага храма, пасля чаго была закладзеная памятная капсула ў падмурак храма.

Уладыка Арцемій ўзнагародзіў спонсараў будаўніцтва і актыўных вернікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі