Цуд, які прывёў «Обі-Вана Кенобі» да Бога
Сэр Алек Гінэс – адзін з самых вядомых кінаакцёраў 20-га стагоддзя, які, акрамя іншых вядомых роляў, сыграў Обі-Вана Кенобі ў фільме «Зорныя войны». Аднак мала хто ведае, што ва ўзросце 42 гадоў ён прыняў каталіцызм, збольшага дзякуючы цуду.
Гінэс нарадзіўся ў 1914 годзе, выхоўваўся маці-адзіночкай, якая з цяжкасцю зарабляла на жыццё. Прайшоўшы канфірмацыю ў англіканства ва ўзросце 16 гадоў, малады чалавек працягваў духоўны пошук, на працягу двух гадоў захапляючыся вучэннямі прэсвітэрыянства, атэізму, марксізму, будызму і нават наведваў некалькі квакерскіх сходаў. Пазней ён зноў вярнуўся ў англіканства, аднак ў 1954 годзе з ім адбылася падзея, якое прымусіла яго задумацца аб прыняцці каталіцтва.
Падчас здымак фільма па матывах твораў Г. Чэстэртана пра ксяндза Браўна ў Францыі Гінэс, выконваючы галоўную ролю, быў апрануты ў убранне каталіцкага святара. Адзін з дзяцей на вуліцы ўбачыў акцёра і, прыняўшы яго за сапраўднага святара, падбег да яго і пайшоў з ім па вуліцы, узяўшы за руку. Давер і павага, якія дзіця меў да каталіцкіх святароў, вельмі кранулі акцёра і прымусілі яго перагледзець свае погляды і адмовіцца ад шматлікіх забабонаў.
Неўзабаве яго сын Мэцью захварэў на поліяміэліт і знаходзіўся на мяжы смерці. Будучы ў адчаі і шукаючы чароўнай дапамогі, Гінэс пачаў маліцца ў мясцовым касцёле і заключыў «угоду» з Богам: калі Бог ацаліць Мэцью, акцёр дазволіць сыну прыняць каталіцтва, калі той гэтага захоча.
Насуперак усім прагнозам, яго сын ачуняў, таму Мэцью аддалі ў езуіцкую школу. Праз некалькі гадоў уся сям’я Гінэса прыняла каталіцтва. Да самай сваёй смерці ў 2000 годзе акцёр заставаўся каталіком.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)