Дзеці з Геранёнаў паставілі калядны спектакль для суседняй вёскі

гераненыУ Геранёнах пад Гродняй у парафіі святога Мікалая, біскупа, 6 снежня адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Святочную Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Дзмітрый Несцер, з гаміліяй да вернікаў звярнуўся а. Вітальд Жэльветра, пробашч суседняй парафіі святога Казіміра ў Ліпнішках, паведамляе catholic.by.

Прыемным момантам стала прысутнасць на Імшы святога Мікалая, ад якога дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Падчас урачыстасці адбыўся канцэрт музычнага гурта з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.

Напярэдадні дзеці з Геранёнаў прадставілі ў вёсцы Сураж, якая належыць да геранёнскай парафіі, сцэнку “Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне”, прысвечаную падрыхтоўцы свайго сэрца да Нараджэння Ісуса Хрыста.

У Шчучыне прайшло спартовае свята для дзяцей

Напярэдадні ў Шчучыне ў парафіі Тэрэзы Авільскай, якой апякуюцца манахі піяры, прайшоў спартыўны дзень для хлопчыкаў-міністрантаў.

Падлеткі спаборнічалі ў гульнях у шашкі, настольны футбол, тэніс, дартс. Завяршылася свята ўзнагароджаннем пераможцаў і салодкімі пачастункамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі