Ля берагоў Лівіі выратавалі 4 600 мігрантаў

малышиУ Міжземным моры каля ўзбярэжжа Лівіі за трое сутак з 4 па 6 снежня ў выніку некалькіх рэйдаў ратавальнікаў былі падабраныя 4 600 уцекачоў з афрыканскіх краінаў.

905 з іх прыбылі ў італьянскі порт Рэджа-ды-Калабрыя на нарвежскім судне Siem Pilot, усе яны – ураджэнцы краін на поўдзень ад Сахары, паведамляе ru.euronews.com.

У нейтральнай зоне на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй па-ранейшаму застаюцца заблакаванымі больш 1 500 мігрантаў, якія не з’яўляюцца выхадцамі з краінаў, дзе ідзе вайна. Улады просяць іранцаў, пакістанцаў і мараканцаў вярнуцца дадому, некаторыя з іх пагадзіліся з’ехаць на аўтобусах у Афіны.

У Германіі сабралі падарункі ад Святога Мікалая для ўцекачоў

У нямецкім горадзе Мюльхайм-на-Руре 6 снежня дзеці з сем’яў уцекачоў, размешчаныя ў 11 гарадскіх прытулках, атрымалі падарункі ад Святога Мікалая.

Добраахвотнікі, якія абвесцілі акцыю па зборы падарункаў, планавалі сабраць 500 пасылак, аднак іх апынулася ўдвая больш. Увечары фургон Чырвонага Крыжа развез падарункі па прытулках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі