Мітрапаліт Павел асвяціў новыя званы мінскай царквы Аляксандра Неўскага

колоколаМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 5 снежня ўзначаліў святочнае богаслужэнне ў дзень тытульнага свята ў мінскім праваслаўным Аляксандра-Неўскім храме на Вайсковых могілках.

Перд’ю пачаткам Боскай Літургіі мітрапаліт асвяціў новыя храмавыя званы, адлітыя на ахвяраванні мінчанаў, паведамляе church.by.

Уладыку Паўлу саслужылі сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма пратаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцелі Нікольскага і Андрэеўскага храмаў, а таксама клірыкі Аляксандра-Неўскай царквы.

Дабрачынцам, якія ўдзельнічалі ў зборы ахвяраванняў на выраб званоў, мітрапаліт Павел у якасці падзякі ўручыў абразы Божай Маці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі