Патрыярх Грузіі можа атрымаць права памілавання зняволеных

илияКаталікос-Патрыярх Грузіі Ілія II заявіў 5 снежня, што ў яго павіннае быць права памілавання зняволеных.

«Думаю, што Патрыярх павінен мець права на памілаванне зняволеных і абвінавачаных. Пра гэта мы гаварылі з прэм’ер-міністрам, і я спадзяюся, што ён паставіць гэтае пытанне», – сказаў Патрыярх Ілія II, паведамляе sedmitza.ru.

Прэс-служба прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі распаўсюдзіла заяву, дзе сказана, што ўдзел патрыярха ў працэдуры памілавання асуджаных “можа адыграць пазітыўную ролю”. Кіраўнік урада Грузіі звярнуўся да прэзідэнта і парламента з просьбай пачаць абмеркаванне гэтага пытання.

Многія палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці Грузіі негатыўна ўспрынялі гэтую ініцыятыву. Яны лічаць, што яна супярэчыць закону, у адпаведнасці з якім права на памілаванне зняволеных мае толькі кіраўнік дзяржавы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі