У Мінску адбудзецца прэзентацыя “джазавай” Імшы

джазУ Мінску ў Зале Нацыянальнай школы прыгажосці па вул. Мельнікайтэ 14 снежня ў 19.00 адбудзецца прэм’ера Імшы для саліста і хора ў джазавым настроі, створанай маладым беларускім кампазітарам Андрэем Саўрыцкім.

Выканаўцы – саліст Леў Казакевіч і Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі. Таксама прагучыць папуры на тэму беларускіх калядак, паведамляе catholic.by.

Андрэй Саўрыцкі – лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Лепшы аранжыроўшчык 2014 году».

Каталікі змогуць маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці пад трансляцыю з Мінска

Цягам Юбілейнага Года Міласэрнасці з санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лошыцы ў Мінску штодзённа ў 15.00 будзе трансліравацца малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

Онлайн-трансляцыі штодня, пачынаючы ад 8 снежня, будзе ажыццяўляць партал Catholic.by.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі