Мітрапаліты Павел і Філарэт развіталіся з Клаўдыё Гуджэроцці

абдымкиМітрапаліты Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 7 снежня ў Мінску сустрэлія з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння місіі Апостальскага нунцыя ў Беларусі.

У сустрэчах узяў удзел протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзарх, паведамляе church.by.

Адбыліся сардэчныя гутаркі, падчас якіх мітрапаліт Філарэт і мітрапаліт Павел падзякавалі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці за значны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пажадалі яму дапамогі Божай у далейшым служэнні ва Украіне.

Беларускія каталікі і ўсе жадаючыя змогуць развітацца з Клаўдыё Гуджэроцці 12 снежня падчас Святой Імшы ў 12.00 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі