Святары з Паўднёвай Карэі змогуць праводзіць набажэнствы ў КНДР

Паводле справаздачы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Паўднёвай Карэі аб візіце ў Паўночную Карэю, дэлегацыя паўднёвакарэйскіх святароў будзе рэгулярна наведваць Пхеньян для правядзення каталіцкіх святаў і наладжвання пастаянных кантактаў з Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі. Імшы будуць адпраўляцца ў саборы Чханчхун ў Пхеньяне, адзіным каталіцкім храме краіны.

Канстытуцыя Паўночнай Карэі гарантуе свабоду веравызнання, але фактычна адзіным дазволеным ў краіне культам з’яўляецца культ асобы лідараў краіны («бацькі дзяржавы» Кім Ір Сена і яго сына Кім Чэн Іра), а вернікі ўсіх рэлігій падвяргаюцца пакаранню, аж да расстрэлу, за праяву «рэлігійных» паводзін.

У сталіцы Паўночнай Карэі існуе чатыры царквы, дзве пратэстанцкія, адна праваслаўная і адна каталіцкая, але лічыцца, што яны з’яўляюцца часткай «фасада», створанага для турыстаў. У краіне няма ніводнага каталіцкага ці пратэстанцкага святара або будысцкага манаха. У 2006 годзе былі высвечаныя два паўночнакарэйскія праваслаўныя святары.

Па сцвярджэннях Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі, лік яе падпісчыкаў налічвае 3000 чалавек, аднак паводле ацэнак незалежных крыніц іх лік складае толькі 800 чалавек. У асноўным гэта пажылыя людзі, хрышчоныя яшчэ да вайны ў Карэі. Па асаблівых святах, напрыклад на Каляды, вернікам дазваляецца абмяняцца віншаваннямі з «мірам», але не больш за тое.

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі