У Мінску затрымалі махляра, які браў тэхніку на рамонт і знікаў

наручники

У Мінску праваахоўнікі затрымалі 34-гадовага махляра, які браў тэхніку і кампутары на рамонт, а таксама перадаплату і знікаў. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Ён даваў у інтэрнэце аб’явы аб рамонце тэхнікі.

Ад дзеянняў махляра пацярпелі як мінімум пяць чалавек. Агульная шкода складае каля 25 млн рублёў.

Ён прадаваў чужую тэхніку ці гасіў з яе дапамогай свае даўгі.

Ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “махлярства”.
ремонтник
Міліцыя просіць усіх, хто яшчэ пацярпеў ад дзеянняў махляра звяртацца ў міліцыю па тэлефонах 230-34-34, 230-44-40, 8025-708-48-21 або 102.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі