У сельскай царкве пад Лідай адслужылі першую Літургію

первая литургияУ пасёлку Дзітва пад Лідай ў будучым праваслаўным храме святапакутніка Кіпрыяна Ятранскага 6 снежня была адслужаная першая ў гісторыі царквы Боская Літургія.

Богаслужэнне здзейсніў іерэй Леанід Вабішчэвіч, многія прыхаджане спавядаліся і прычашчаліся, паведамляе lida-eparhia.by.

У Дзітве малалікі прыход, аднак паралельна з будаўніцтвам царквы вядзецца стварэнне царкоўнага хору пад кіраўніцтвам рэгента Ірыны Урбановіч, які спяваў за Літургіяй.

У Полацку асвечаныя новыя абразы

У гэты ж дзень у полацкім Пакроўскім храме пасля Боскай літургіі і набажэнства падзякі былі асвечаныя новыя абразы свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуснага і Рыгора Дваеслова.

Абразы асвяціў настаяцель храма пратаіерэй Уладзімір Рацькович, вернікі змаглі пакланіцца ім, пасля чаго абразы былі вынесеныя ў алтар, дзе і будуць знаходзіцца, утвараючы невялікі іканастас, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі