Вікарый Багдаду: Тэракты ў Парыжы і ЗША – пачатак Трэцяй сусветнай

canon-andrew-white

Канонік Эндру Уайт, адзіны англіканскі вікарый ў Іраку на момант з’яўлення ІДІЛ, заявіў на дыскусіі ў Інстытуце рэлігіі і дэмакратыі ў Вашынгтоне, што мусульманам, хрысціянам і юдэям неабходна супрацоўнічаць для падтрымкі абшчын бежанцаў на Блізкім Усходзе і барацьбы з экстрэмісцкай ідэалогіяй.

Як адзначае Уайт, тэракты ў Парыжы і масавы расстрэл у ЗША з’яўляюцца прыкметай таго, што свет знаходзіцца на мяжы Трэцяй сусветнай вайны.

На думку чыноўніка, праблема заключаецца не толькі ў ІДІЛ, але і ў радыкальных тэндэнцыях, якія існуюць у мусульманскім свеце і накіраваныя супраць свецкіх дзяржаў, у тым ліку і мусульманскіх, нават суніцкіх. Менавіта таму мусульмане і хрысціяне павінны не змагацца адзін з адным, а дзейнічаць разам. У якасці прыкладу ён распавёў, што найбольшую дапамогу пераследуемай хрысціянскай супольнасці аказвала дантыст доктар Сара Ахмед, выканаўчы дырэктар арганізацыі Уайта па дапамозе бежанцам. Пры гэтым святар адзначыў, што доктар Ахмед – мусульманка.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі