Епіскап Антоній прадставіў салігорскаму прыходу рэгента і часовага настаяцеля

SAMSUNGЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 6 снежня сустрэўся з клірыкамі кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Салігорску, а таксама з прыходскімі супрацоўнікамі і актывістамі.

На сустрэчу былі запрошаны пеўчыя архіерэйскага хору, выкладчыкі нядзельнай школы, сёстры міласэрнасці, актывісты праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні, чальцы прыходскага савета, актыўныя прыхаджане, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Уладыка Антоній паведаміў, што на час лячэбнага адпачынку настаяцеля сабора пратаіерэя Мікалая Розава яго абавязкі будзе выконваць протаіерэй Рыгор Бяляцкі, а таксама прадставіў пеўчым новага рэгента архіерэйскага хора – Наталлю Бяляцкую.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі