Маці і двое дзяцей атруціліся ўгарным газам ў Брэсцкай вобласці

мчс

У Брэсцкім раёне ноччу 8 снежня маці і двое дзяцей у сваім доме ў вёсцы Неплі атруціліся ўгарным газам. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Жанчына і яе сын-сямікласнік і дачка, вучаніца шостага класа, прачнуўшыся раніцай, адчулі моцнае недамаганне.

Маці выклікала хуткую дапамогу і іх шпіталізавалі з-за атручвання чадным газам. Зараз усе трое ў здавальняючым стане.

Прычынай магла быць няспраўнасць вентыляцыі газавага катла. Абставіны выясняе спецыяльна створаная камісія.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі