У Гродне медыкі вобласці адкрылі пралайф-кабінет

пролайфУ Гродне на базе Цэнтральнай гарадской паліклінікі 4 снежня прайшла абласная канферэнцыя «Псіхалагічная і псіхатэрапеўтычная дапамога жанчынам у крызіснай цяжарнасці». Нагодай для сустрэчы лекараў стала адкрыццё кабінета «За Нараджэнне!» у гарадской жаночай кансультацыі №2.

На канферэнцыю прыйшлі каардынатар праваслаўнай Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук, які асвяціў кабінет «За Нараджэнне!» і выступіў з дакладам, а таксама прэфект каталіцкай Вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Віталь Сідорка і выкладчык кс. Андрэй Ліскі, паведамляе orthos.org.

З дакладамі выступілі кіраўнік Гродзенскага цэнтра абароны жыцця і сям’і «РадзiМа» Марына Валачкова і лекары вобласці, якія ўжо займаюцца предабортным кансультаваннем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі