У Жодзіне стартуе дабрачынная акцыя “Калядны падарунак”

акцияУ Жодзіне 13 снежня па ініцыятыве праваслаўнага моладзевага брацтва пры прыходзе храма абраза Божай Маці «Збавіцелькі» пачынаецца дабрачынная акцыя «Калядны падарунак».

Падчас акцыі будуць збірацца сродкі гігіены для дома састарэлых, падарункі для дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячым доме, прытулку і маламаёмных сем’ях. З 13 снежня па 3 студзеня кожную нядзелю з 12.00 да 20.00 валанцёры будуць збіраць ахвяраванні для дома састарэлых у ГЦ «Рублёўскі» на вул. Ракасоўскага і ГЦ «Айсберг» на вул. Каліноўскага, паведамляе borisoveparhia.by.

Пачынаючы з 20 снежня, у гэтых жа гандлёвых цэнтрах будуць збірацца падарункі для дзяцей.

Таксама ў любы дзень тыдня можна прынесці ахвяраванні ў храм.

У першую чаргу Дому састарэлых неабходныя падгузнікі для дарослых і вадкае мыла, станкі для галення, туалетная папера.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі