Узнагароджванне прызёраў конкурсу “Жыццё пад сэрцам” адбудзецца 19 снежня

пралайф акцыя_8

У суботу, 19 снежня, у свята Мікалая Цудатворца па юліянскім календары, у Мінску адбудзецца ўзнагароджванне прызёраў конкурсу журналісцкіх пралайф-матэрыялаў “Жыццё пад сэрцам”.

Узнагароджванне адбудзецца ў канферэнц-зале царквы “Евангелле Хрыста” па адрасе вуліца Старавіленская 131. Пачатак а 14:00.

Нагадаем, што прызёрамі конкурсу сталі: 1-е месца – Павел Міцкевіч (Комсомольская правда в Белоруссии), 2-е – Юлія Чырва (Sobor.by), 3-е – Алена Шабуня (Krynica.info).

Сябрамі журы былі галоўны рэдактар хрысціянскага часопісу “Надежда для тебя” Ларыса Жыбрык, каардынатар кампаніі “У абарону жыцця” Вольга Кавалькова і дырэктар дабрачыннай місіі “Чыстае сэрца”, ксёндз Юрый Санько.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі