Беларуская апазіцыя прапануе ідэю альтэрнатыўнага парламента

лебедько
У беларускай апазіцыі нарадзілася ідэя па выніках парламенцкіх выбараў 2016 стварыць альтэрнатыўную пляцоўку – Асамблею народных прадстаўнікоў. Пра гэта 9 снежня заявіў лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька на пасяджэнні экспертнага клуба ў офісе партыі, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, туды ўвойдуць тыя, магчыма, новыя рэгіянальныя лідэры, якія правядуць актыўную выбарчую кампанію, і гэтая альтэрнатыўная пляцоўка будзе паказваць людзям аб’яднанне апазіцыі. Таксама яна будзе фармаваць альтэрнатыўнае бачанне развіцця Беларусі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі чакаюцца ў пачатку верасня 2016 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі