Колькасць ўцекачоў у Германіі дасягнула мільёна

меркельУ Германіі 9 снежня быў зафіксаваны адзін мільён мігрантаў.

Усяго ў лістападзе была ўстаноўленая рэкордная колькасць прыбылых у краіну ўцекачоў – звыш 206 тысяч, на тле чаго афіцыйны Берлін паведаміў аб спробах паменшыць міграцыйную плынь.

Кіраўнік Хрысціянска-сацыяльнага саюза Хорст Зэехофэр заявіў, што палітыка канцлера была дрэнна прадуманая: “Гэта была памылка, якая зойме нас яшчэ надоўга. Ніякай магчымасці зноў ўставіць корак у гэтую бутэльку я не бачу”, паведамляе ru.euronews.com.

Міністр унутраных справаў Томас дэ Мэз’ер нядаўна пацвердзіў курс на змяненне палітыкі ў дачыненні да ўцекачоў. Працэдура прыёму ўскладніцца. У прыватнасці, у дачыненні да сірыйцаў яна будзе абмежаваная па часе і будзе тычыцца пытання ўз’яднання сем’яў.

Урад ФРГ таксама вельмі занепакоены ростам гвалту ў дачыненні да ўцекачоў. Пакуль палітыкі шукаюць шляхі выхаду з крызісу, ультраправая партыя “Альтэрнатыва для Германіі” арганізуе маніфестацыі пратэсту.

Улады ФРГ з лістапада пачалі праводзіць дэпартацыю эканамічных мігрантаў. У першую чаргу, яна закранула выхадцаў з Балканаў, бо балканскія дзяржавы лічацца бяспечнымі. Для высылкі мігрантаў будуць выкарыстоўвацца не толькі рэгулярныя і чартэрныя пасажырскія авіярэйсы, але і ваенна-транспартныя самалёты бундэсвера.

За сваю палітыку ў дачыненні да ўцекачоў канцлер Меркель атрымала сярод мігрантаў мянушку “Маці Тэрэза”. “Мы цяпер спадзяемся на гэтых людзей, якія зменяць нашу краіну ў бліжэйшыя гады, і мы верым, што перамены гэтыя будуць станоўчымі. Мы ўпэўненыя, што зможам гэтага дамагчыся”, – перакананая Меркель.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі