Палестынец накіраваў аўтамабіль на чатырох ізраільцянаў

цахалУ Ізраілі ў у Самарыі 10 снежня палестынскі араб накіраваў свой аўтамабіль на групу маладых ізраільцянаў, якія стаялі на абочыне. Кіроўцу ўдалося ўцекчы.

У выніку наезду пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з якіх атрымаў цяжкія траўмы, астатнія параненыя лёгка, паведамляе newsru.co.il.

Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.

Пазней высветлілася, што тры з чатырох пацярпелых у выніку тэракту з’яўляюцца вайскоўцамі ЦАХАЛа.

Праз дзве гадзіны пасля тэракту аўтамабіль тэрарыста быў знойдзены паліцэйскімі ў арабскай вёсцы Любан. У аўтамабілі паліцэйскія знайшлі аўтаматычную вінтоўку М16 і шокавую гранату.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі