У Мінску пачала дзейнасць новая парафія
У мінскім мікрараёне “Дружба” 8 снежня адбылася першая малітоўная сустрэча вернікаў парафіі святога Яна Паўла ІІ, зарэгістраванай у кастрычніку.
Пробашч новай парафіі кс. Ігар Лашук узначаліў богаслужбу, пасля якой адбыўся першы арганізацыйны сход, паведамляе catholic.by.
Новая мінская парафія – трэцяя ў Беларусі, якая носіць імя святога Яна Паўла ІІ, аднайменныя парафіі ёсць у Баранавічах і Смаргоні.
На першы парафіяльны сход, які адбыўся ў будынку Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вул. Напалеона Орды, прыйшлі каля 40 парафіянаў.
У новым мікрараёне ў Гродне адбудзецца асвячэнне новай капліцы
У Гродне ў новым мікрараёне Альшанка 20 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвеціць новую капліцу, якая належыць створанай тры гады таму парафіі Святога Духа. У траўні біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла, у жніўні пачалося будаўніцтва капліцы.
Пробашчам новай парафіі з’яўляецца кс. Павел Салабуда.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)