Архіепіскап Арцемій распавёў, як у дзяцінстве збіраў рэлігійныя маркі

маркаУ Гродне ў праваслаўным прыходзе святых Барыса і Глеба (Каложскай царкве) 10 снежня адбылося ўрачыстае гашэнне маркі “З Нараджэннем Хрыстовым!» з выявай Барыса-Глебскай царквы.

Удзел у цырымоніі гашэння маркі ўзяў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, паведамляе orthos.org.

Уладыка распавёў, што раней займаўся збіраннем марак рэлігійнага зместу. У часы, калі царква знаходзілася пад пільным позіркам дзяржавы, калекцыянаванне паштовых знакаў з жывапісам вядомых еўрапейскіх мастакоў на біблійную тэму станавілася своеасаблівай першай пропаведзю, – аднакласнікам, што прыходзілі у госці, ён распавядаў аб сюжэтах, намаляваных на марках.

У гэты ж дзень архіепіскап Арцемій наведаў прыход храма Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Ваўкавыску з нагоды 15-годдзя з дня асвячэння ніжняга храма ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў.

Уладыка адслужыў Літургію, а таксама ўручыў царкоўныя ўзнагароды актыўным вернікам і мецэнатам храма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі