Епіскап Веніямін ўшанаваў лагойскі цудатворны абраз

вениаминЕпіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 10 снежня, у дзень ушанавання праваслаўнага абраза Божай Маці «Знаменне», узначаліў Боскую літургію ў Мікалаеўскім храме ў Лагойску, дзе знаходзіцца мясцовашанаваны спіс гэтага абраза.

За Літургіяй епіскапу Веніяміну саслужылі сакратар епархіяльнага ўпраўлення іерэй Павел Яцуковіч, благачынны Лагойскага акругі, настаяцель храма мітрафорны протаіерэй Уладзімір Зімніцкі, духавенства Лагойска, паведамляе borisoveparhia.by.

Па заканчэнні богаслужбы епіскап Веніямін павіншаваў з 60-годдзем пратаіерэя Аляксандра Зімніцкага, уручыўшы яму абраз з абліччам Аляксандра Неўскага.

Епіскап Павел пастрыг у манахі благачыннага Вілейскага акругі

Напярэдадні епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел ўзначаліў чын манаскага пострыгу пратаіерэя Аляксандра Шмырка. Цырымонія была здзейсненая ва Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры, паведамляе molod-eparchy.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі