Германія уступае ў вайну з ІДІЛ

бундесверПершыя два самалёты-выведнікі “Тарнада” ВПС Германіі 10 снежня накіраваліся з аэрадрома ў Шлезвіг-Гальштэйне ў Турцыю для ўдзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі ў Сірыі. Яны будуць дыслакаваныя на базе Інджырлік.

Для іх абслугоўвання туды ж адпраўленыя першыя 40 вайскоўцаў. Яшчэ 16 вылецелі з Кёльна ў складзе экіпажа самалёта-запраўшчыка, паведамляе ru.euronews.com.

Германія далучыцца да аперацыі супраць “Ісламскай дзяржавы” 1 студзеня, да гэтага часу ў Турцыю будуць накіраваны не менш за тысячу нямецкіх ваенных, шэсць самалётаў-выведнікаў «Тарнада», да берагоў Сірыі накіроўваецца фрэгат «Аўгсбург» ВМС Германіі.

Удзел Бундэсвера ў аперацыі заходняй кааліцыі супраць ІДІЛ ў Сірыі быў санкцыянаваны парламентам ФРГ 4 снежня. Удзел Германіі ў кампаніі абыйдзецца бюджэту краіны ў 134 мільёны еўра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі