Кіраўнік Духоўнага ўпраўлення будыстаў Украіны рыхтаваў тэракт у Кіеве

мужчыль

Позна ўвечары 9 снежня ў выніку праведзенай Службай бяспекі Украіны спецаперацыі спынена дзейнасць дыверсійна-разведвальнай групы, якая дзейнічала ў шэрагу гарадоў Украіны, у тым ліку ў Кіеве. У Абалонскім раёне ўкраінскай сталіцы затрыманыя двое грамадзян Расіі і трое Украіны.

Яшчэ адзін з членаў групы адстрэльваўся з аўтаматычнай зброі і параніў двух супрацоўнікаў спецпадраздзялення Альфа, але потым быў абясшкоджаны. Адзін з параненых на Абалоні сілавікоў памёр, паведамляе korrespondent.net.

Забіты тэрарыст Алег Мужчыль (ён жа Сяргей Аміраў, ён жа Доржы Жамбыл Чойджэ-лама, ён жа сябар Ляснік) апынуўся кіраўніком Духоўнага ўпраўлення будыстаў Украіны і настаяцелем адзінага афіцыйнага будысцкага манастыра. Манастыр Шэйчэн-Лінг (у перакладзе з тыбецкай — «мясціна вялікай веды») знаходзіцца ў пасёлку Ольгіна Валнавахскага раёна Данецкай вобласці.

У жніўні 2014 года ён стаў разведчыкам ў ДУК Правы сектар. Але 31 жніўня 2015 года быў выгнаны з арганізацыі. «Ён быў 100% -м ФСБшнікма», — распавялі крыніцы ў спецслужбах. Лідар «Правага сектара» Дзмітро Яраш заявіў, што не давяраў яму ніколі і на гэта «былі свае прычыны», у прыватнасці, з-за спробаў расколу арганізацыі і жадання весці тэрарыстычную дзейнасць супраць уладаў Украіны.

50-гадовы ўраджэнец Данецка Алег Мужчыль прыняў будызм ў 1985 годзе ў Бураціі (Расія). Стаў манахам ў 1989 годзе. У 1991 годзе зарэгістраваў першую ў Украіне саборную будыйскую суполку, з’яўляючыся яе старшынёй. Праз год стварыў тры абласныя будыйскія абшчыны Школы Ньінгма — па Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. У 1993 годзе стварыў першы ва Украіне будыйскі манастыр, а таксама ўзначаліў Духоўнае ўпраўленне будыстаў Украіны, у якое на сённяшні дзень уваходзіць больш за дзесяць афіцыйна зарэгістраваных будыйскіх абшчын Кіева, Данецкай, Запарожскай, Луганскай і Харкаўскай абласцей.

«Ён загінуў так, як і жыў — са зброяй у руках, у баі, абараняючы свае ідэалы. Ён казаў, што хутчэй памрэ, чым здасца ў палон, і перад тварам смерці ён не змяніў сваіх слоў. Наш Настаўнік, манах і воін, пайшоў з жыцця як герой, пакрыўшы сябе славай, якая не патухне ў памяці ўкраінцаў яшчэ шмат гадоў. Доржы Жамбыл для многіх з нас быў прыкладам высакароднасці, мужнасці, мудрасці і нязломнай волі. І жыццё, і смерць гэтага чалавека сталі для нас узорам. Не бывае ў свеце нічога вечнага, і смерць забірае ўсіх, рана гэта адбываецца ці крыху пазней. І як бы балюча не было — мы, яго вучні, будзем жыць далей і несці ў свет полымя Дхармы, якое распаліў ён у нашых сэрцах. Мы зробім усё, каб гэта полымя не згасла, а разгаралася ў чалавечых душах, несучы жывым істотам вызваленне ад іх пакут», — гаворыцца на сайце Духоўнага ўпраўлення будыстаў Украіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі