Місіянерскі аддзел БПЦ падрыхтаваў прапановы да Сіноду

столУ Мінскай Духоўнай Акадэміі 10 снежня адбылося пасяджэнне круглага стала місіянерскага аддзела Беларускага Экзархата з удзелам прадстаўнікоў місіянерскіх аддзелаў усіх беларускіх праваслаўных епархіяў.

Падчас круглага стала абмяркоўваліся меры па ўдасканаленню місіянерскай працы на месцах, а таксама адзіная пазіцыя па актуальных пытаннях, якія ўстаюць перад сучаснымі місіянерамі. Вынікі працы круглага стала будуць прадстаўленыя перадсаборнай нарадзе ў выглядзе выніковага дакумента, у іх будуць выкладзеныя погляды на праблематыку царкоўнай пропаведзі аб Хрысце, паведамляе lida-eparhia.by.

Круглы стол прайшоў у форме дыскусіі, якая папярэднічала выпрацоўцы прынцыпаў, прыймальных для ўсіх удзельнікаў сустрэчы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі