У сталіцы Емена ўзарваная каталіцкая царква

АденУ сталіцы Емена Адэне невядомыя злачынцы 9 снежня ўзарвалі нядзейную закінутую каталіцкую царкву.

Царква Беззаганнага Зачацця, пабудаваная ў перыяд брытанскай каланіяльнай улады ў 1960-я гады, была ўжо моцна пашкоджаная пасля нанесенага Саудаўскай Аравіяй ўдару з паветра ў маі гэтага года. Цяпер яна разбураная цалкам, паведамляе reuters.com.

Адэн у перыяд брытанскага валадарства быў горадам з вялікімі індуісцкімі і хрысціянскімі супольнасцямі. Пасля таго, як хрысціянскае насельніцтва пакінула горад, тут засталіся некалькі нядзейных хрысціянскіх цэркваў.

Раней у гэтым годзе невядомыя злачынцы разбурылі ў Адэне хрысціянскае могілкі і яшчэ адну царкву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі