Жыхары Канады прафінансавалі прыём больш за 10 тысяч уцекачоў

канадцыСамалёт канадскіх ВПС увечары 10 снежня даставіў у Таронта 416 уцекачоў з Сірыі. 12 снежня яшчэ адзін борт прызямліцца ў Манрэалі.

Для эвакуацыі ўцекачоў, якія хочуць знайсці новы дом у Канадзе, задзейнічаная ваенна-транспартная авіяцыя. Да канца снежня ў краіну прыедуць 10 тысяч сірыйскіх перасяленцаў, яшчэ 15 тысяч – у студзені-лютым. Перасяленне большай частцы ўцекачоў праз дабрачынныя фонды прафінансавалі жыхары Канады, паведамляе ru.euronews.com.

Таксама канадскія ВПС дастаўляюць уцекачоў з Лівана і Іарданіі, дзе арганізаваныя цэнтры па іх прыёме і рэгістрацыі. Перавага аддаецца поўным сем’ям і жанчынам з дзецьмі. З меркаванняў бяспекі канадскія ўлады адмаўляюць у прадастаўленні прытулку адзінокім маладым мужчынам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі