Палестынец здзейсніў наезд на чатырох ізраільцянаў «пад уздзеяннем прапаганды»
Супрацоўнікі сілаў бяспекі Ізраіля 11 снежня арыштавалі арабскага тэрарыста, які здзейсніў напярэдадні ў раёне Бейт-Ар’е мэтанакіраваны наезд на чатырох ізраільцянаў-вайскоўцаў.
Злачынца – Мухамад Абд аль-Халім Салам з вёскі Любан Рарбія – раней быў звязаны з палестынскай тэрарыстычнай групоўкай «Хамас», у 2001 годзе змяшчаўся пад адміністрацыйны арышт, паведамляе newsru.co.il.
Абд аль-Халім Салам заявіў, што здзейсніў тэракт пад уздзеяннем прапаганды і падбухторвання, разгорнутых палестынскімі СМІ. Салам заявіў, што хацеў адпомсціць “за сітуацыю на Храмавай гары і за забойства палестынскіх дзяцей”.
У сектары Газы адбыліся сутыкненні каля сцяны бяспекі
У гэты ж дзень падчас беспарадкаў на мяжы сектара Газы на ўсход ад лагера ўцекачоў Аль-Бурэйдж ізраільскімі салдатамі быў забіты мясцовы жыхар, яшчэ дзесяць атрымалі раненні.
Палестынцы зладзілі беспарадкі ў забароненай зоне ў раёне плыта бяспекі, пабудаванага ўздоўж мяжы сектара Газы. Ваенныя ўжылі зброю, каб прымусіць іх пакінуць забароненую зону.
Таксама беспарадкі адбыліся ў ізраільскім Хэўроне, падчас сутыкненняў у раёне скрыжавання Хальхуль палестынец паспрабаваў наехаць на аўтамабілі на вайскоўцаў і быў застрэлены.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)