Епіскап Антоній пастрыг у манахі клірыка са Слуцка

постригЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 11 снежня пастрыг у манахі клірыка Слуцкай епархіі, расафорнага іерадыякана Агафапода (Есаяна).

Новапыстрыжаны манах атрымаў імя Мікалай у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца, архіепіскапа Мір Лікійскіх, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Цырымонія манаскага пострыгу ва ўрачыстай атмасферы была здзейсненая ў Мікольскім храме Успенскага Жыровіцкага мужчынскага стаўрапігіяльнага манастыра пад Слонімам. Епіскапу Антонію саслужыла братыя мясціны ў святарскім сане.

Пасля богаслужбы архіпастыр напутнічаў іерадыякана Мікалая і ўручыў яму абраз святога Мікалая Цудатворцы.

Манах іерадыякан Мікалай (Есаян) і надалей працягне служыць у Слуцкай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі