Епіскап Парфірый блаславіў лідскіх памежнікаў, якія прынялі прысягу

присягаЕпіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый 12 снежня на навучальным пункце Лідскага памежнага атрада ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды прыняцця вайсковай прысягі маладымі ваеннаслужачымі.

Перад пачаткам цырымоніі настаяцель вайсковага храма прапачэснага Сергія Раданежскага пратаіерэй Алексій Івашкевіч здзейсніў набажэнства і акрапіў воінаў святой вадой, паведамляе lida-eparhia.by.

Звяртаючыся да воінаў, уладыка Парфірый нагадаў, што «толькі жывучы паводле сумлення, у згодзе з запаведзямі Божымі, можна стаць сапраўдным абаронцам і годна выканаць свой ваенны абавязак».

У гэты ж дзень настаяцель храма Аляксандра Неўскага протаіерэй Расціслаў Лямачка ўзяў удзел у прынясенні вайсковай прысягі навабранцамі 112 Радамскай гвардзейскай авіяцыйнай базы.

Епіскап Антоній прысутнічаў пры прынясенні прысягі ваярамі-чыгуначнікамі

Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 12 снежня наведаў цырымонію прысягі навабранцамі 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады ў Слуцку, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У Навагрудку 12 снежня настаяцель храма абраза Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” пратаіерэй Аляксандр Шыш блаславіў на прыняцце прысягі ваеннаслужачых зводнай роты рэзерву 255 асобнага радыётэхнічнага палка асобага прызначэння, паведамляе eparhia.by.

Напярэдадні ў слонімскай СШ № 9 адбылося традыцыйнае пасвячэнне пяцікласнікаў ў выхаванцы кадэцкага корпуса. Набажэнства з акрапленнем дзяцей святой вадой здзейсніў благачынны Слонімскай акругі пратаіерэй Вадзім Пятліцкі.

З музычным падарункам – праграмай спеваў – у школу прыйшлі студэнты Мінскай духоўнай семінарыі.

У Брэсце 10 снежня настаяцель Мікалаеўскага гарнізоннага храма іерэй Віталь Ханавец і клірык храма дыякан Міхаіл Масла разам з царкоўным хорам прыхода ўзялі ўдзел у перапахаванні ў брацкую магілу на Гарнізонных могілках парэшткаў 15 савецкіх салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Парэшткі чырвонаармейцаў знайшлі сёлета на тэрыторыі былой вайсковай часці ў Паўночным гарадку, дзе ўзводзіцца новы мікрараён. Як мяркуецца, савецкія салдаты загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе ekklisia.by.

Двума днямі раней клірыкі храма іерэі Віталь Ханавец і Андрэй Дулько прыйшлі на сход супрацоўнікаў батальёна міліцыі ўнутраных войскаў МУС з гутаркай «Прычыны ўнутранага крызісу чалавека і шляхі яго пераадолення». Па заканчэнні выступа святары акрапілі святой вадой супрацоўнікаў і асвяцілі памяшканні Дэпартамента аховы.

4 снежня ў Мікалаеўскі сабор прыйшлі выпускнікі курса падрыхтоўкі малодшых афіцэраў Цэнтра падрыхтоўкі пагранічнага кантролю. Айцец Віталь Ханавец уручыў кожнаму з 19 маладых афіцэраў абразы Божай Маці.

У Бераставіцы пад Гродна 10 снежня ў сельскай школе адбылася сустрэча старэйшакласнікаў з выкладчыкам Ваеннай акадэміі Беларусі з удзелам настаяцеля храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы протаіерэя Віталя Яроміча. Святар распавёў падлеткам аб тым, якім вялікім гонарам з’яўляецца служба Радзіме, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі