Архіепіскап БАПЦ Святаслаў наведаў аўстралійскі прыход

героіУ Адэлаідзе ў штаце Паўднёвая Аўстралія 29 лістапада ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслаў узначаліў святочную богаслужбу.

Пасля богаслужэння, якое скончылася спевам малітвы “Магутны Божа” і Даўгалецьця ўсім прысутным, уладыка Святаслаў прывітаў вернікаў беларускай парафіі, а таксама святара украінскай парафіі святога Андрэя, які са сваімі прыхаджанамі таксама моліцца ў беларускім храме ў Адэлаідзе, паведамляе belapc.org.

На ўспамін уладыка падарыў абразкі святой Еўфрасінні Полацкай, далей адбыўся святочны пачастунак, падрыхтаваны прыходскім сястрынствам. Старшыня прыходскай рады Мікалай Кандрусік падзякаваў за візіт уладыку Святаславу, які наведвае аўстралійскія парафіі БАПЦ у трэці раз.

Таксама архіепіскап Святаслаў наведаў у Адэлаідзе могілкі, дзе адслужыў паніхіды на магілах архіепіскапа Сяргея Ахатэнкі і святароў а. Міхала Шчурко, а. Яўгена Сітніка, а. Міхала Бурноса і супачылых прыхаджанаў.

Хворых прыхаджанаў уладыка Святаслаў наведаў у шпіталі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі