Аварыя на калектары ў Рэчыцы: падачу цяпла і вады аднавілі

мчс

 

У Рэчыцы 13 снежня раніцай адбылася аварыя на каналізацыйным калектары і была прыпыненая падача цяпла і вады жыхарам больш за 200 дамоў. У 23.10 цалкам аднавілі цепла- і водазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Калектар выйшаў з ладу з-за парыву старой жалезабетоннай канструкцыі на глыбіні 6,5 метра.

Для правядзення рамонтных прац часова спынілі падачу цяпла і вады ў 47 шматкватэрных і больш за 170 прыватных дамоў. У гэты час жыхарам падвозілі ваду. У 14.20 далі цяпло ў цэнтралізаваную сістэму шматкватэрных дамоў, а да ночы – ваду ва ўсе дамы і грамадскія будынкі.

Рамонтныя работы працягваюцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі