Лідар жаночага служэння: Не чакайце прыняцця ад людзей

SONY DSCУ Мінску ў поўнаевангельскай царкве “Новае жыццё” 12 снежня па ініцыятыве жаночага служэння «Чароўная ва ўсім» адбылася апошняя ў адыходзячым годзе жаночая сустрэча.

Вітаючы жанчын лідэр жаночага служэння Ірына Ганчарэнка казала пра надыходзячае нараджэнне ў свет Ісуса Хрыста – «падзею, пра якую мы, хрысціяне, памятаем заўсёды і дзякуем за гэтае Бога», паведамляе newlife.by.

Галоўнай тэмай звароту Ірыны Ганчарэнка да жанчын стала адкінутасць – «вельмі вялікая праблема сённяшняга дня, таму што на ёй грунтуюцца ўсе чалавечыя заганы».

«Не чакайце прыняцця ад людзей. Памятаеце пра тое, што вы прынятыя Богам. Глядзіце на Хрыста, Які быў адхілены усімі пластамі грамадства. Ранамі Яго мы ацалёны не толькі ад немачы і хваробаў, але таксама ад адкінутасці і непрыняцця», – наказвала жанчынам служыцелька царквы.

Пасля чаявання адбылася прэзентацыя майстар-класаў, дзе чальцы жаночага служэння распавядалі аб тым, як зрабіць незвычайныя віншавальныя паштоўкі, упрыгожыць дом і святочны стол, якія цікавыя стравы можна прыгатаваць.

Па заканчэнні сустрэчы былі ўручаныя харчовыя наборы шматдзетным і адзінокім маці, удовам, пенсіянеркам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі