Нацыяналісты Марын Ле Пен прайгралі ва ўсіх рэгіёнах Францыі

ле пен
«Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен, які лідзіраваў па выніках першага тура на рэгіянальных выбарах у Францыі ў шасці рэгіёнах, у другім туры не здолеў выйграць ні ў адным з іх.

У выніку другога тура ён заняў трэцяе месца, не здолеўшы дамагчыся большасці ні ў адным з рэгіёнаў, паведамляе выданне Le Parisien.

Па папярэднім падліку галасоў, 39% жыхароў Францыі аддалі перавагу рэспубліканцам, 31% – сацыялістам, а «Нацыянальны фронт» атрымаў 28%.

Сама Марын Ле Пен, якая лідзіравала пасля першага тура на выбарах на поўначы Францыі па аднамандатнай акрузе, прайграла кандыдату ад рэспубліканцаў Ксаўе Бертрану, а яе пляменніца Марешаль Ле Пен, якая выйгравала у Правансе, саступіла мэру Ніцы Крысціяну Эстразi, уяўляламу партыю Нікаля Сарказі.

У гэтых двух ключавых рэгіёнах сацыялісты заклікалі сваіх выбаршчыкаў прагаласаваць за рэспубліканцаў, каб не дапусціць партыю Ле Пен да ўлады, паведамляе агенцтва Reuters.

Па матэрыялах РБК

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
14.12.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі