У Берліне назвалі лепшыя еўрапейскія фільмы

молодость
Драма «Маладосць» італьянскага рэжысёра Паола Сарэнцiна названая лепшым еўрапейскім фільмам. Паола Сарэнцiна зноў атрымаў ўзнагароды Еўрапейскай кінаакадэміі – за лепшы фільм і за рэжысуру –  ў выходныя на цырымоніі ўручэння European Film Awards.

82-гадовы Майкл Кейн, які сыграў галоўную ролю,  узнагароджаны за лепшую мужчынскую ролю.

У намінацыі “Лепшы рэжысёр” перамог швед Рой Андэрсан (фільм “Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё”).

Лепшым дакументальным фільмам прызнана карціна пра жыццё брытанскай спявачкі Эмі Уайнхаўс – «Эмі».

Лепшай еўрапейскай актрысай названая Шарлота Рэмплiнг, якая сыграла ролю ў драме Эндру Хэя “45 гадоў”.

Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшы еўрапейскі сцэнар атрымалі Ёргас Ланцiмас і Эфцiмiс Фiлiпоу (фільм «Лобстар»), за “Еўрапейскае адкрыццё” – фільм “Мустанг”, за лепшы мультфільм – “Песня мора”.

Зорка «007: спектр» Крыстаф Вальц атрымаў прэмію за ўклад у развіццё сусветнага кінематографа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
14.12.2015 Грамадства| Тэгі:




Блогі