У Мінску запускаюць кінасераду з квіткамі за 30 тыс. рублёў

кінатэатр

У Мінску стартуе кінасерада – бюджэтны фармат прагляду сусветных прэм’ер, які арганізаваў Альфа-Банк для прыхільнікаў кіно. Цэны на квіткі ў кінатэатр Silver Screen ў ТРЦ ​​«Арэна-Сіці» знізяць у 7 разоў – да 30 тыс. рублёў, паведамілі ў прэс-службе банка.

«Альфа-Серада», як яе назвалі арганізатары, будзе праходзіць раз у месяц. Квіткі будуць прадаваць па сімвалічнай цане ў 30 тыс. рублёў на ўсе сеансы. Для параўнання, у звычайныя дні кошт наведвання кінатэатра вар’іруецца ад 80 да 200 тыс. рублёў.

Першыя бюджэтныя сеансы адбудуцца ўжо 16 снежня. Па льготнай цане можна будзе паглядзець «Шпіёнскі мост», «Добры дыназаўр», «У сэрца мора», «Пра каханне», «Любіце Купера», «Жахі», «007: Спектр», «Superнянь 2», «Віктар Франкенштэйн , «SOS», «Дзед Мароз або Усё збудзецца!», «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка II», «Ён – цмок», «Стажор», «Краіна Оз»і іншыя.

Наступная «кінасерада» пройдзе 13 студзеня, калі ў Silver Screen будуць, у прыватнасці, паказваць такія фільмы, як «Зорныя вайны: Абуджэнне сілы», «Стыў Джобс» і «Выжыўшы». У трэці раз Альфа-Банк збярэ прыхільнікаў кіно 17 лютага – можна будзе зірнуць на «Дэдпула», «Гонар, прадузятасць і зомбі», «Блакітны бераг» і інш.

Што цікава, льготная цана будзе дзейнічаць як на звычайныя месцы і канапкі, так і на VIP-шэраг з крэсламі-рэклайнерамі з падстаўкамі для ежы і цёплымі пледамі. Набыць спецыяльныя квіткі можна ўжо зараз у інтэрнэце і ў касах кінатэатра. Дарэчы, квіткі за 30 тыс. рублёў будуць даступныя ўсім без абмежаванняў, галоўнае – паспець набыць іх першымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
14.12.2015 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі