Амерыканскія вядучы і дабрачынец вывезлі 149 сірыйскіх хрысціян у Славакію

10 снежня 149 іракскіх хрысціян былі вывезены чартарным самалётам з Нінэвіі, рэгіёну на паўночным усходзе Ірака, захопленага ІДІЛ, у Славакію дзякуючы намаганням амерыканскага тэле- і радыёвядучага Глена Бека і хрысціянскага дабрачынцы Джоні Мура.

Да апошняга моманту прадпрыемства праводзілася ва ўмовах сакрэтнасці і толькі пасля таго, як акцыя, якую рыхтавалі на працягу шасці месяцаў, завяршылася паспяхова, Мур распавёў пра яго. Не атрымаўшы падтрымкі з боку ўрада ЗША і шэрагу іншых дзяржаў, Мур здолеў сабраць 12 млн даляраў прыватнымі ахвяраваннямі дзякуючы дапамозе Бека і яго дабрачыннага фонду.

На сабраныя грошы былі набыты лагістычныя паслугі, а таксама юрыдычнае суправаджэнне бежанцаў. Зараз дабрачынцы не бачаць іншага выйсця акрамя самастойнага вывазу бежанцаў, бо не жадаюць узбагачэння кантрабандыстаў, якія ставяць пад пагрозу жыццё людзей, якіх перапраўляюць.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі