Хрысціянска-дэмакратычны рух падаў дакументы на рэгістрацыю

хдр1

Аргкамітэт па стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Хрысціянска-дэмакратычны рух” падаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю РГА.

Распавесці пра працэс рэгістрацыі аргкамітэту, планы дзейнасці і кампаніі ХДР у 2016 годзе плануецца на прэс-канферэнцыі 17 снежня.

Як паведамляла Krynica.info, у Мінску 14 лістапада адбыўся агульны ўстаноўчы сход Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Хрысціянска-дэмакратычны рух», у якім прыняло ўдзел каля 90 чалавек. На сходзе быў зацверджаны статут арганізацыі, абрана яе кіраўніцтва і абмеркаваны планы дзейнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі