Беларуская апазіцыя дамаўляецца аб супольнай кампаніі назірання

выбары

Шэсць апазіцыйеых палітычных структур 15 снежня абвесцілі аб падпісанні пагаднення аб удзеле ў супольнай кампаніі назірання падчас парламенцкай кампаніі 2016 года.

Сярод падпісантаў – аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада), якія ўжо ўдзельнічалі разам у кампаніі назірання «Права выбару», а таксама Аб’яднаная грамадзянская партыя і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе bchd.info.

«Аб’яднанне дэмакратычных сілаў і супольныя дзеянні – адна з нашых стратэгічных задачаў. Беларускія ўлады кожны раз імкнуцца да легалізацыі сваёй дзейнасці праз выбарчыя працэсы, але назіральнікі штораз паказваюць іх неадпаведнасць дэмакратычным нормам. Мы будзем дамагацца права на сумленныя і празрыстыя выбары, рэальны падлік рэальных галасоў, і арганізоўваць сапраўды народнае назіранне», – падкрэсліў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

«Важна і як выбаршчыкі галасуюць, але і найбольш важна – падлік галасоў. Пакуль, на жаль, я не бачыла за ўвесь час свайго назірання правільнасці іх падліку. Назіранне дае магчымасць сабраць фактычны матэрыял аб тым, наколькі дэмакратычнымі, справядлівымі і празрыстамі былі выбары, і на падставе гэтага рабіць адпаведныя высновы», – кажа старшыня БСДП(Г) Ірына Вештард.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі