У Англіі хрысціянку асудзілі за закліканне мусульманак да еўрапеізацыі

УайтУ Вялікабрытаніі пажылая хрысціянка 68-гадовая Роўз Уайт асуджаная да ста гадзінаў грамадскіх працаў пасля таго, як адправіла дырэктару ісламскай школы ў Манчэстэры ліст з заклікам не прымушаць вучаніц насіць мусульманскае адзенне і прыняць хрысціянства.

Жанчына напісала, што іслам вучыць пакланяцца сатане, а хрысціянства – Богу. Дырэктар ісламскай школы Муна Мухамед, атрымаўшы ліст, напісала заяву ў паліцыю, у выніку Роўз Уайт паўстала перад судом, паведамляе dailymail.co.uk.

Па словах пракурора Субханур Чаўдхары, “дырэктар школы была вельмі напалохана гэтым лістом”.

Роўз Уайт, якую суд пакараў ста гадзінамі грамадскіх працаў, кажа, што ёй няма ў чым раскайвацца, бо яна лічыць сваім рэлігійным абавязкам заклікаць мусульманаў прымаць хрысціянства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі