У Мінску прадаюць карціны дзяўчынкі, якой неабходнае лячэнне ў Германіі

Люба ШубУ Мінску ў вольнай прасторы «Хто такі Джон Голт» 14 снежня адкрылася дабрачынная выстава карцінаў 15-гадовай Любы Шуб.

У дзяўчынкі ДЦП – яна пакутуе ад прыступаў курчаў, кульгае на левую нагу і з цяжкасцю валодае левай рукой. З дапамогай выставы яе карцін бацькі плануюць сабраць патрэбную суму на дарагую аперацыю ў Нямеччыне. Падрабязнасці можна пабачыць тут.

Люба малюе з шасці гадоў у стылі абстрактнага экспрэсіянізму. Яе працы выстаўляліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Дзяўчынку абследавалі і на працягу некалькіх гадоў спрабавалі лячыць медыкаментозна. Але выніку гэта не дало. Аперацыя, якую пагадзіліся зрабіць у Германіі, каштуе каля 25 тысяч еўра.

На выставе можна набыць карціны Любы або зрабіць ахвяраванне на яе лячэнне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі