У Салігорску педагогі і духавенства зацвердзілі праграму супрацоўніцтва

програмаУ салігорскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 11 снежня адбылася сустрэча намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай працы школаў раёна з кіраўніком аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі праваслаўнай Слуцкай епархіі пратаіерэем Георгіем Пятроўскім.

Таксама ўдзел у сустрэчы ўзялі выконваючы абавязкі дабрачыннага Салігорскай акругі пратаіерэй Рыгор Бяляцкі і загадчыца сектарам выхаваўчай і ідэалагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама Таццяна Кірбай, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Тэмай сустрэчы стала канкрэтызацыя дзеянняў у рэчышчы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і свецкай сістэмы адукацыі. Былі абмеркаваныя вынікі ўжо праведзенай працы і ўзгоднена праграма ўзаемадзеяння на 2016-2020 гады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі