Упершыню ў новым тысячагоддзі поўня супадзе з Раством

поўня

2015  год стане асаблівым для вернікаў, якія святкуюць Раство па грыгарыянскім календары, паколькі яны змогуць не толькі адсвяткаваць Каляды, але і назіраць поўню.

Поўная фаза Месяца выпадае на ноч з 24 на 25 снежня. Апошні раз такое супадзенне было ў 1977 годзе, а паўтарыцца зможа толькі ў 2034.

Жыхары Вялікабрытаніі змогуць назіраць поўню 24 снежня, а вось на тэрыторыі ЗША гэта адбудзецца 25 снежня. У Беларусі поўны Месяц будзе удзень 25 снежня.

Крыніца: gismeteo.ru

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі