БХД пачынае другі этап кампаніі ў абарону жыцця

акцыя

Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на ўстаноўчым з’ездзе 12 снежня пастанавіла вызначыць абарону жыцця як адну з прыярытэтных і найважнейшых задач дзейнасці партыі. Канчатковая мэта — змены заканадаўства і спыненне практыкі забойстваў немаўлятаў.  У сувязі з гэтым у 2016 года вырашана распачаць другі этап нацыянальнай кампаніі “У абарону жыцця”.

Дзеля гэтага будуць падрыхтаваныя новыя прапановы па змяненні заканадаўства, праведзены збор подпісаў грамадзян у іх падтрымку; супольна з хрысціянскімі цэрквамі — шэраг мерапрыемстваў у падтрымку кампаніі; праведзена інфармацыйная кампанія ў СМІ, шэраг адукацыйных мерапрыемстваў па інфармаванні актывістаў БХД і грамадзян краіны пра каштоўнасць жыцця і неабходнасць яго абароны. Таксама плануецца выдаць друкаваныя інфармацыйныя інфарматыўныя матэрыялы для інфармавання насельніцтва аб кампаніі, паведамілі Krynica.info ў БХД.

“Яны (зачатыя дзеці – рэд.) не маюць ніякіх правоў, не маюць нават магчымасці вымавіць слова ці падаць голас плачу ў сваю абарону. Таму першачарговы абавязак беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў – абараніць права на жыццё кожнага дзіцяці”, — гаворыцца ў пастанове з’езду.

Там адзначаецца, што ў 2012-2014 гадах беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі былі падрыхтаваныя змены закона «Аб ахове здароўя», сабраныя тысячы подпісаў грамадзян у іх падтрымку, у выніку чаго былі адмененыя ўсе, акрамя двух, сацыяльных паказчыкаў для абортаў, лекары атрымалі права на адмову ад правядзення аборту, а ўстановы аховы здароўя абавязалі  праводзіць перадабортнае псіхалагічнае кансультаванне.

“Такія вынікі даюць нам сілы і натхненне працягваць працу ў абарону жыцця, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў”, — гаворыцца ў пастанове.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі