БПЦ і міністэрства прыродных рэсурсаў дамовіліся аб супрацоўніцтве

экологияУ Мінскім епархіяльным упраўленні БПЦ 15 снежня адбылося ўрачыстае падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Праграму падпісалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута, паведамляе church.by.

У слове да прысутных Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што Праваслаўная Царква нагадвае сваім дзецям аб неабходнасці беражлівых адносінаў да стварэнняў Божыіх і заклікае да абароны навакольнага асяроддзя ад наступстваў чалавечага граху.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута высока ацаніў экалагічныя ініцыятывы Царквы і выказаў надзею на тое, што падпісаная Праграма дасць новы імпульс ўзаемадзеянню Царквы і дзяржавы ў прыродаахоўнай сферы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі