Каля 6 кг ртуці выявілі ў венткамере склада Інстытута мікрабіялогіі

мчс

У Мінску каля 6 кілаграмаў ртуці 15 снежня было знойдзена ў вентыляцыйнай камеры склада Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Аднапавярховы будынак склада “ЛВЖ і хімічных рэактываў” знаходзіцца па вуліцы Купрэвіча, 2.

Пры рамонце ў неэксплутаванага памяшканні вентыляцыйнай камеры знайшлі шкляную ёмістасць з металічнай ртуццю. Таксама ратавальнікі выявілі ртуць на плошчы 0,5 квадратнага метра. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў ртуці ў паветры памяшкання была перавышаная ў 100 разоў.

Работнікі МНС правялі дэмеркурызацыю. Ёмістасць канфіскавалі для ўтылізацыі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі