Сотні індыйскіх хрысціян прымушаюць звярнуцца ў індуізм

Індыйскія праваабаронцы пачалі збор подпісаў для петыцыі ў абарону сотняў хрысціян з больш чым 50 хрысціянскіх сем’яў, якім забараняюць практыкаваць хрысціянства і спрабуюць прымусіць да звароту ў індуізм.

Нягледзячы на ​​тое, што канстытуцыя Індыі гарантуе свабоду веравызнання, адміністрацыя раёна Бастар выдала пастанову, якая забараняе адкрыта вызнаваць хрысціянства. На хрысціян пастаянна чыняцца напады, іх арыштоўваюць па надуманых прычынах, пазбаўляюць вады і харчавання, абкладаюць неабгрунтаванымі штрафамі, прымушаючы звярнуцца ў індуізм.

На думку каталіцкага біскупа Фелікса Мачады, падобны ціск на хрысціян аказваецца ў сувязі з згасаннем індуізму, што разглядаецца індыйскімі ўладамі як пагроза нацыянальнай самасвядомасці, аднак, паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва, доля хрысціянаў у індыйскім грамадстве складае толькі 16%.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі