У Пакістане праваабаронцы дамагліся прыпынення зносу хрысціянскіх кварталаў

Girls talk to each other in their one-room shack while their grandmother sits outside, in a Christian slum in IslamabadВярхоўны суд Пакістана 15 снежня прыняў рашэнне аб прыпыненні зносу хрысціянскіх трушчобаў у Ісламабадзе.

Такі вердыкт стаў магчымы дзякуючы скарзе, пададзенай у вышэйшы судовы орган праваабаронцамі Awami Workers Party (Народнай рабочай партыі), чальцамі якой з’яўляюцца пераважна мусульмане. Таксама праваабаронцы стварылі шырокі грамадскі рэзананс вакол рашэння гарадскіх уладаў знесці кварталы, дзе жывуць хрысціяне, паведамляе awamiworkersparty.org.

Вярхоўны суд Ісламабада ў жніўні пачаў разгляд справы аб зносе раёна трушчобаў, ініцыятарам якога выступіла ўрадавая арганізацыя Capital Development Authority’s (CDA).

Суд папрасіў CDA растлумачыць сваё патрабаванне, на што чыноўнікі адказалі: «Большасць з гэтых трушчобаў заселеная чальцамі хрысціянскай супольнасці. Мяркуем, што тэмп заняцця зямляў хрысціянамі можа павялічыцца. Выдаленне хрысціянскіх трушчобаў з’яўляецца вельмі актуальным для забеспячэння спрыяльных умоваў жыцця грамадзянаў Ісламабада і абароны чыстасці ісламу».

Адказ выклікаў абурэнне сярод актывістаў праваабарончых арганізацый.

Сакратар Awami Workers Party (Народнай рабочай партыі) Аммар Рашыд назваў стаўленне CDA да меншасцяў “глыбока прадузятым” і “пагардлівым”.

“Ісламабад – сталіца нашай краіны – належыць усім грамадзянам, а не толькі бюракратам з CDA. Дыктатарскае стаўленне да меншасцяў, якое дэманструе CDA ў XXI стагоддзі, час аднесці на звалку гісторыі», – кажа праваабаронца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі