У Паўночнай Карэі пастара з Канады прысудзілі да пажыццёвага зняволення

кореец пасторКанадскі пастар карэйскага паходжання Лім Хен Су ў Пхеньяне 16 снежня асуджаны да пажыццёвага зняволення.

Святара, які ўзначальваў карэйскую прэсвітэранскую царкву ў Таронта, абвінавацілі ў злачынствах супраць дзяржавы. На думку следства, ён абражаў “годнасць вышэйшага кіраўніцтва КНДР” і заклікаў да звяржэньня сацыяльнага ладу на рэлігійных сходах у замежных краінах, паведамляе ВВС.

На думку абвінавачання, Лім Хен Су “садзейнічаў варожай палітыцы Злучаных Штатаў і кансерватыўнага паўднёвакарэйскага рэжыму, якія імкнуцца ізаляваць і задушыць КНДР”. Абвінавачванне патрабавала вынясення смяротнага прысуду.

Святар знаходзіўся ў зняволенні ў Паўночнай Карэі з лютага гэтага года, а ў ліпені на прэс-канферэнцыі ў Пхеньяне прызнаўся ў злачынствах супраць краіны.

60-гадовага святара затрымалі падчас паездкі ў Паўночную Карэю з гуманітарнай місіяй. Ён дапамагаў інтэрнатам для пажылых і сіротаў.

Лім – не першы місіянер, які атрымаў тэрмін у Паўночнай Карэі. У мінулым годзе на волю выйшаў Кенэт Бае, якога прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы супраць дзяржавы. У зняволенні ён правёў два гады. Бае меў сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі